Андрэй Альгердавіч

(1325—1399) князь полацкі
(Перанакіравана з «Андрэй Полацкі»)

Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй По́лацкі (к. 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, апошні полацкі князь (1348—1377; 1382—1387), некаторы час вялікі князь полацкі і вялікі князь рускі. Старэйшы з дванаццаці сыноў Альгерда.

Андрэй Альгердавіч
князь полацкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1325,
Памёр 12 жніўня 1399,
Нашчадкі Міхаіл Андрэевіч[d][1], Сямён Андрэевіч[d][1] і Іван Андрэевіч[d][1]
Дынастыя Гедымінавічы і Альгердавічы[1]
Бацька Альгерд[2][3][1]
Маці Марыя Віцебская[d][3][1]

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Andrey Olherdowicz або Андрей Ольгердович (каля 1370—1377 або 1381—1387 гадоў)[4], Андрей Полоцкий (да 1399 году)[5]; Андрей Олгердовичь[6][7] або Ондрей Олгердовичь[8][9] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс).

Біяграфія

рэдагаваць

Абіраўся пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо абраўся полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам Юрыя Вітаўтавіча (магчыма свайго стрыечнага брата), па гібелі Юрыя ў бітве зь лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў горадзе.

У Полацку вёў наступальную палітыку ў дачыненьні да суседніх Пскова і Смаленску, пасьпяхова супрацьстаяў крыжакам. У 1373—1375 гадох трымаў у аблозе Дынабург[10].

Па сьмерці Альгерда паводле яго тастаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з Кейстутам супраць Ягайлы, па сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а потым вялікім князем рускім з сталіцай у Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы мусіў быў падацца з Полацку ў Маскву.

Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з татарамі, у тым ліку ў пераможнай бітве на рацэ Вожы ў 1378 годзе. А таксама ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе, дзе ўзначальваў правы флянг маскоўскага войска[11].

Потым склаўшы хаўрус зь Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацак. Празь нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены ў адным з польскіх замкаў. Адтуль быў вызвалены на просьбу вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Загінуў у 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле разам з братам Дзьмітрыем і шматлікімі іншымі рускімі князямі.

Папярэднік
Нарымонт-Глеб
Полацкі князь
1348—1387
Наступнік
Намесьнікі полацкія
  1. ^ а б в г д е Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 336.
  2. ^ К. Б. Андрей (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 2. — С. 288.
  3. ^ а б Андрей Ольгердович (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 764.
  4. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 73.
  5. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 137.
  6. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 75, 81, 104, 193—194.
  7. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 246.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 100, 140
  9. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 238.
  10. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 48.
  11. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 49.

Літаратура

рэдагаваць