Алег Сьліжэўскі
Але́г Леані́давіч Сьліжэ́ўскі (нар. 16 верасьня 1972, Горадня, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Пяты міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2007 году). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.
Алег Сьліжэўскі | |
5-ы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
13 сьнежня 2011 — 18 кастрычніка 2021 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас |
Папярэднік: | Віктар Галаванаў |
Наступнік: | Сяргей Хаменка |
Старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу | |
3 верасьня 2010 — 13 верасьня 2011 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 жніўня 1972 (52 гады) Горадня, Беларуская ССР, СССР |
Бацька: | Леанід Сьліжэўскі |
Адукацыя: | Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1998, магістратура 1999), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2005, асьпірантура), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2012) |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1990—1992 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасьць пачаў на гарадзенскім заводзе «Радыёпрыбор». Са сьнежня 1996 году да сакавіка 1999 году — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёну Горадні. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». Ад сакавіка 1999 году да лістапада 2002 году — галоўны спэцыяліст, затым намесьнік начальніка аддзелу арганізацы��нага забесьпячэньня дзейнасьці судоў управы юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканкаму. У 1999 годзе скончыў магістратуру Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Ад лістапада 2002 году да верасьня 2010 году — начальнік аддзелу палітычных партыяў і прафсаюзаў кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў, затым начальнік кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ад 2007 году — сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ад 3 верасьня 2010 году да 13 сьнежня 2011 году — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу[1].
13 сьнежня 2011 году прызначаны пятым міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне»[2]. 1 сьнежня 2017 году на прапанову міністра Сьліжэўскага скасавалі абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня[3].
18 кастрычніка 2021 году новым міністрам юстыцыі прызначаны Сяргей Хаменка[4].
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
рэдагавацьСьліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка Чорнага сьпісу Эўразьвязу: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[5] як кіраўнік аддзелу грамадзскіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі, прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як кіраўнік аддзелу грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі й чалец ЦВК[6].
Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці міністра юстыцыі, чальца Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзелу грамадзскіх арганізацыяў і палітычных партыяў Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў[7][8]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі й згодна з кантролем, які ён ажыцьцяўляе над судоваю сыстэмаю, Сьліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі(be) шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[8]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[9].
31 жніўня 2020 году Сьліжэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў[10]. Восеньню 2020 году Сьліжэўскага як чальца ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу (за парушэньне выбарчага працэсу, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці й празрыстасьці, фальсыфікацыю вынікаў выбараў[11]), а таксама ў санкцыйныя сьпісы Канады[12], Вялікабрытаніі[13], Швайцарыі[14][15]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[16].
Таксама Сьліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году зь лютага 2007 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы й інстытуты[17][18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьліжэўскі Алег Леанідавіч // Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ^ Сьліжэўскі Алег Леанідавіч // Партал «Профіль Беларусі» (Цэнтар Астрагорскага), 16 красавіка 2016 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ^ У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня // Эўрарадыё, 1 сьнежня 2017 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 г. № 398 «О С. Н. Хоменко»
- ^ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ а б EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Денис Лавникевич. (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.Ru(uk). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ^ Official Journal of the European Union L 319 I/1 (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г. Архіўная копія ад 2020-12-24 г.
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (рас.). TUT.BY (2020-12-11). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2007-02-27). Праверана 2021-09-17 г. Архіўная копія ад 2021-09-17 г.