АЕК Лярнака
АЕК (па-грэцку: ΑΈΚ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лярнакі. Заснаваны ў 1994 годзе па зьліцьці двух клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос». Двухразовы ўладальнік Кубка Кіпру (2004, 2018). Акрамя футбольнай каманды клюб мае філія ў баскетболе, валейболе і футзале. Імя клюба ўзыходзіць да колішняга старажытнагрэцкага гораду Кітыён, які некалі месьціўся на месцы сёньняшняй Лярнакі. Колеры клюбу — жоўтыя і зялёныя, а іхняя эмблема зьмяшчае выяву вайскавода Кімана, які памёр абараняючы горад Кітыён каля 450 году да н. э. у бітве з пэрсамі. Значныя посьпехі клюб дасягняў у другой дэкадзе 2010-х гадоў, калі пяць разоў фінішаваў на 2 месцы, а таксама праходзіў у групавыя этапы эўракубкаў. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў АЕК прасунуўся ў плэй-оф гэтага турніру пасьля таго як дружына заняла 3 месца ў групе Лігі Эўропы, змагаючыся супраць кіеўскага «Дынама», «Рэна» і «Фэнэрбахчэ».
АЕК Лярнака | |
Поўная назва | Αθλητική Ένωση Κίτιον |
---|---|
Заснаваны | 1994 |
Горад | Лярнака, Кіпр |
Стадыён |
Нэо ГСЗ Умяшчальнасьць: 13 032 |
Прэзыдэнт | Андрэас Карапатакіс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першы дывізіён |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьAEK паўстаў 18 ліпеня 1994 году, калі прайшла аб’яднаньне лярнаскіх клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос»[2].
«Пэзапарыкос» і ЭПА
рэдагаваць«Пэзапарыкос» быў створаны ў 1924 годзе. У 1926 годзе колішнія гульцы «Пэзапарыкос» заснавалі ўласны клюб АМОЛ, што з грэцкае абрэвіятуры перакладаецца як Атлетычны адукацыйны лярнаскі клюб. У 1932 годзе два клюбы аб’ядналіся ў адзін, які атрымаў назву ЭПА. Аднак, у 1937 годзе група сябраў клюбу сышлі з ЭПА і аднавілі клюб «Пэзапарыкос».
ЭПА 50 разоў брала ўдзел у Першым дывізіёне і тройчы станавіўся чэмпіёнам Кіпру ў 1945, 1946 і 1970 гадах. Пяць разоў клюбу скарыўся Кубак Кіпру. Адзін сэзон клюб браў удзел у розыгрышу чэмпіянату Грэцыі, але хутка вярнуўся да ўдзел у айчынных спаборніцтвах. «Пэзапарыкос» правёў 49 сэзонаў у Першым дывізіёне. Двойчы ён станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1954 і 1988 гадах, а таксама аднойчы здабываў Кубак Кіпру. Акрамя футболу, абодва клюбы мелі атлетычныя сэкцыі, якія таксама аб’ядналіся.
Па аб’яднаньні
рэдагавацьПа аб’яднаньні клюб адразу ўзяў удзел у розыгрышу Пер��ага дывізіёну, але адразу посьпехаў ня меў. У 1996 годзе АЕК дасягнуў фіналу кубка краіны, але пацярпеў паразу ад АПОЭЛа.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|