Люі-Леапольд Буалі

Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Lesnas ättling (гутаркі | унёсак) у 16:38, 17 верасьня 2024. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Людвіг-Леапольд Буалі (па-француску: Louis-Léopold Boilly, 5 ліпеня 1761, Ля-Басэ, дэпартамент Нор4 студзеня 1845, Парыж) — францускі жывапісец і гравёр.

Люі-Леапольд Буалі
Дата нараджэньня 5 ліпеня 1761(1761-07-05)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 студзеня 1845(1845-01-04)[1][2][3][…] (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак маляр, літограф, малявальнік
Навуковая сфэра малярства і выяўленчае мастацтва[4]
Сябра ў Інстытут Францыі[d]
Жанры жанравае малярства[d]
Узнагароды
��авалер ордэна Ганаровага Легіёну

Жыцьцяпіс

Людвіг-Леапольд Буалі нарадзіўся ў Басэ ў 1761 годзе, сын мясцовага скульптара па дрэве. Быў самавукам, пісаў карціны з 12 гадоў. Буалі шанавалі за яго здольнасьці ў партрэтным жанры. Навучаўся тэхнічнаму прыёму трамплёй у Дамініка Данкрэ, перш чым пераехаць у Парыж каля 1787 года. Ён стварыў некалькі твораў у бытавым жанры, якія дэманструюць лад жыцьця паспалітага насельніцтва ў Францыі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Быў узнагароджаны мэдалём парыжскага Салёна ў 1804 годзе. У 1833 годзе стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.

Сын Буалі Жульен Леапольд (1796—1874) таксама стаў жывапісцам, сын Альфонс (1801—1867) займаўся вырабам гравюр.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Люі-Леапольд Буалісховішча мультымэдыйных матэрыялаў