Вікіпэдыя:Форум/Архіў 8
Скарачэньне: ВП:Ф |
---|
Архівы |
---|
|
be-tarask: Тут Вы можаце абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытаньні Вікіпэдыі. Агульныя пытаньні, якія датычацца ўсіх праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», лепей абмяркоўваць на Мэта-Вікі, паведамленьні пра праграмныя памылкі — на phabricator.wikimedia.org.
Калі ласка, дадавайце новыя пытаньні ўверсе старонкі, адказы зьмяшчайце ў адпаведнай сэкцыі. Калі ласка, заўсёды выкарыстоўвайце подпіс (~~~~).
Адказы і пытаньні ня будуць пакідацца на гэтай старонцы навечна. Яны будуць перанесеныя ў архіў ці ў больш спэцыялізаваныя старонкі.
- en: Requests for the bot flag should be made on this page. This wiki uses the standard bot policy, and allows global bots and automatic approval of certain types of bots. Other bots should apply below, and then request access from a steward if there is no objection.
Вікісустрэча
Прывітанне, калегі. Хачу прапанаваць зладзіць вікісустрэчу ў канцы студзеня для двух беларускамоўных раздзелаў адразу. Канчатковы тэрмін вызначым па выніках вашых прапаноў, я для пачатку прапаную 21 студзеня. З месцам сустрэчы вызначымся бліжэй да яе ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў, але таксама нешта прапануйце.
Меркаваныя тэмы сустрэчы (пакуль такія):
- Будучае адкрыццё Вікікрыніц і некаторыя тэхнічныя (і сацыяльныя) моманты іх існавання
- 11-годдзе Вікіпедыі
- Наладжванне сувязі паміж музеямі, архівамі і падобным з беларускімі раздзеламі
і іншае
Абмеркаванне будзе працягвацца тут--Хомелка 10:39, 9 студзеня 2012 (FET)
Новая група карыстальнікаў
Беларускамоўны раздзел Вікіпедыі вельмі павольна развіваецца як у сегменце якасці артыкулаў, так і ў сегменце колькасці актыўных пользоватся (і гэта ў першую чаргу). Па гэтым прапаную адміністратарам сайта стварыць новую групу карыстальнікаў - патрульны. Што б гэта дало: во-первых павысіла б якасць яшчэ не патрулююць артыкулаў, па-другое гэта адбывалася б за кошт «забезчиков» сюды с РуВікі и УкрВікі, бо вялікая частка беларускіх карыстальнікаў рэдагуюць іншыи моўные раздзелы, па-трэцяе гэта павысіла б цікавасць да гэтай Вікі и і прывяло б яе ў рух да якім то зменам. Усё ў месцы гэта паступальны рух у перспектыве павінна даць пазітыўны вынік у пералічаных вышэй сегментах. Выбачайце што пішу з памылкамі, выкарыстоўваю перакладчык. Жадаючыя могуць выправіць дапушчаныя памылкі ў тэксце. --Сіверян 13:33, 9 студзеня 2012 (FET)
- Дзякуй за прапанову. Я паглядзеў правілы патруляваньня ў рувікі — ru:Википедия:Патрулирование, — але, на жаль, я не магу зразумець, якім чынам патруляваньне артыкулаў можа паспрыяць павелічэньню колькасьці ўдзельнікаў. Я згодны, што ў пэрспэктыве патруляваньне можа можа павысіць агульную якасьць артыкулаў, але зь іншага боку, яўная праверка ўсіх артыкулаў і кожнай новай праўкі зойме значную колькасьць часу і рэсурсаў, якіх у нашым разьдзеле няма. Наколькі разумею, асноўная мэта патруляваньня — першасная праверка кожнай праўкі на якасьць, але ў цяперашні момант такая праверка ажыцьцяўляецца праз маніторынг апошніх зьменаў, які рэгулярна адбываецца, і таму за дастаткова працяглы час свайго ўдзелу ў Вікіпэдыі я не магу ўзгадаць ніводнага выпадку, у якім патруляваньне было б карысным для нашага разьдзелу ў цяперашні момант. Разам з тым, на маю думку, патруляваньне вядзе да пэўнага кшталту ізаляцыі, калі новыя ўдзельнікі пасьля сваёй праўкі атрымліваюць паведамленьне пра тое, што іх праўка мусіць быць правераная іншымі. Такое паведамленьне не спрыяе заахвочваньню новых удзельнікаў у актыўным удзеле (ніхто ня хоча, каб за ім даглядалі) і не спрыяе разьвіцьцю. Ператварацца ў паўзакрытую сыстэму з кантролем якасьці мае сэнс тады, калі Вікіпэдыя мае вялікія памер і кола ўдзельнікаў, а для нашага разьдзелу, на маю думку, такі момант яшчэ не надыйшоў. —zedlik 15:48, 9 студзеня 2012 (FET)
- Разам з тым, я б зрабіў сустрэчную прапанову: прапаную ўвесьці новую групу ўдзельнікаў — rollbacker, якая можа адкочваць апошнія рэдагаваньні карыстальніка адным клікам. Ня цяперашні момант яе перавагамі могуць карыстацца толькі адміністратары, але гэта сапраўды вельмі зручны мэханізм адкочваньня вандалізму. —zedlik 15:52, 9 студзеня 2012 (FET)
- Слушныя думкі. З улікам невялікіх аб'ёмаў рэдагаваньняў у праекце, а таксама высокай пільнасьці адміністратараў ды паспалітых удзельнікаў — патруляваньне, сапраўды, выглядае залішнім. Гіпатэтычна у пэўных выпадках яно можа заахвоціць зарэгістравацца ананімнага ўдзельніка, але цалкам магчымы і адваротны эфэкт. Што да rollbacker'аў, то напэўна можна ўвесьці такую групу. Хоць здаецца, атакаў вандалаў у нас, на шчасьце, няшмат, але ў кожным разе шкоды ня будзе. --Казімер Ляхновіч 01:34, 10 студзеня 2012 (FET)
- Слушная ідэя. Трэба толькі падумаць, калі удзельнікі будуць атрымліваць гэтае права. Пасьля свайго звароту, а можа аўтаматычна пасьля напрыклад 50 праўках? І варта назваць гэтую групу па-беларуску. Але замест тварыць новую групу, можна таксама ўключыць гэтае права ўсім аўтаматычна пацьверджаным ўдзельнікам. Карысная спасылка - Спэцыяльныя:ListGroupRights. Bocianski 02:21, 10 студзеня 2012 (FET)
- Пад словам "патрульны" я меў на ўвазе стварэнне групы карыстальнікаў з правамі patroller, а не editor, як у РуВікі. Статус editor - гэта следства уводу на Вікі сістэмы FlaggedRevs. Па гэтаму не будзе ні якіх неотпатрулированых ці не пазначаных старонак, паказу, а будзе група ад якой можна патэнцыйна чакаць новых і якасных артыкулаў. Датычна rollbacker, то гэта добрая ідэя, але думаю што гэты інструмент варта прысвойваць толькі пасце абмеркавання кандыдата, а раптам ён вёў вайну правак або займаецца дэструктыўнай дзейнасьцю. --Сіверян 11:22, 10 студзеня 2012 (FET)
We need your help to support your language
The Wikimedia Localisation Team is working on plural support at this time. There is a difference between how we support your language in MediaWiki and how it is defined in the CLDR, the standard for such things.
Please help us by providing us with the necessary information and PLEASE do this by joining the language support team for your language.
Thanks, Gmeijssen 12:40, 10 студзеня 2012 (FET)
Announcing Wikipedia 1.19 beta
Wikimedia Foundation is getting ready to push out 1.19 to all the WMF-hosted wikis. As we finish wrapping up our code review, you can test the new version right now on beta.wmflabs.org. For more information, please read the release notes or the start of the final announcement.
The following are the areas that you will probably be most interested in:
- Faster loading of javascript files makes dependency tracking more important.
- New common*.css files usable by skins instead of having to copy piles of generic styles from MonoBook or Vector's css.
- The default user signature now contains a talk link in addition to the user link.
- Searching blocked usernames in block log is now clearer.
- Better timezone recognition in user preferences.
- Improved diff readability for colorblind people.
- The interwiki links table can now be accessed also when the interwiki cache is used (used in the API and the Interwiki extension).
- More gender support (for instance in logs and user lists).
- Language converter improved, e.g. it now works depending on the page content language.
- Time and number-formatting magic words also now depend on the page content language.
- Bidirectional support further improved after 1.18.
Report any problems on the labs beta wiki and we'll work to address them before they software is released to the production wikis.
Note that this cluster does have SUL but it is not integrated with SUL in production, so you'll need to create another account. You should avoid using the same password as you use here. — Global message delivery 02:57, 15 студзеня 2012 (FET)
Неадфарматаваныя артыкулы
Варта абмеркаваць магчымасьць выдаленьня падобных артыкулаў [1], [2] з цалкам неадфарматаваным тэкстам ананімнага ўдзельніка. Калі ніхто ня будзе супраць, буду прастаўляць у кожным такім артыкулам шаблён {{выдаліць}}. Мажліва, гэта паўплывае на незарэгістраванага ўдзельніка і спрычыніць да больш уважлівага рэдагаваньня. --Jauhienij 11:22, 16 студзеня 2012 (FET)
- Я ня думаю, што выдаляючы артыкулы, мы зможам дасягнуць якіх-небудзь станоўчых вынікаў. Пакуль, на мой погляд, артыкулы выглядаюць самастойна напісанымі на аснове той літаратуры, якая пазначаная ў артыкулах. Хуткасьць стварэньня артыкулаў ускосна сьведчыць пра гэта. Ствараюцца яны, відаць, у тэкставым рэдактары кшталту Word і пасьля капіююцца сюды. Напісаныя граматна. На маю думку больш эфэктыўна будзе прастаўляць шаблён
{{Вікіфікаваць}}
: гэта дазволіць катэгарызаваць усе падобныя артыкулы. Калі раптам узьнікне патрэба што-небудзь зь імі зрабіць, яны ўсе будуць пералічаныя ў катэгорыі. Бо губляць аўтара артыкулаў у цяперашняй сытуацыі — ня самы эфэктыўны спосаб разьвіцьця Вікіпэдыі. Я заўважыў, што артыкулы з гэтай катэгорыі час ад часу вікіфікуюцца іншымі ўдзельнікамі, таму я ня думаю, што варта настолькі крытычна ставіцца да фарматаваньня. Тым больш, што цяпер катэгорыя Вікіпэдыя:Артыкулы да вікіфікацыі ўтрымлівае 283 артыкулы; пры агульнай колькасьці ў 41000 імавернасьць, што на іх натрапіць чытач, складае прыблізна 1 такі артыкул на 150 выпадковых праглядаў — ня так і шмат, на маё меркаваньне. - Адзінае, у мяне просьба да ўладальнікаў «Энцыклапэдыі гісторыі Беларусі ў 6 тамах» праверыць адпаведнасьць ліцэнзіі вось гэтага тэксту: [3]. —zedlik 13:22, 16 студзеня 2012 (FET)
- Часткова згодны, але раней у падобных артыкулах у мяне падазрэньні ў copyvio, паколькі я знаходзіў артыкулы на тую ж тэму ў расейскай Вікіпэдыі, і тэкст кавалкамі выглядаў як пераклад. Не магу падмацаваць гэта пэўнымі доказамі і спасылкамі, але падобнае назіраў. — Wizardist г +у 13:30, 16 студзеня 2012 (FET)
- Пакуль канкрэтных выпадкаў парушэньня аўтарскага права я ня бачыў, таму ўспрымаю стварэньне такіх артыкулаў як добрыя намеры. Калі зьявяцца якія прыклады, на якія варта было б зьвярнуць увагу, яны, безумоўна, будуць дарэчы. —zedlik 17:28, 16 студзеня 2012 (FET)
- Часткова згодны, але раней у падобных артыкулах у мяне падазрэньні ў copyvio, паколькі я знаходзіў артыкулы на тую ж тэму ў расейскай Вікіпэдыі, і тэкст кавалкамі выглядаў як пераклад. Не магу падмацаваць гэта пэўнымі доказамі і спасылкамі, але падобнае назіраў. — Wizardist г +у 13:30, 16 студзеня 2012 (FET)
- Жаль выдаляць. Стараюся вікіфікаваць гэтыя артыкулы, хаця тэматыка мяне не цікавіцца. Баюся толькі што яны могуць парушаць аўтарскія правы, варта гэта правераць. А ці хто пытаў аўтара, чаму ён е рэгіструецца? Bocianski 00:26, 19 студзеня 2012 (FET)
- Запрашэньне да рэгістрацыі, здаецца, ужо неаднаразова разьмяшчалася на ягонай старонцы гутарак. --Jauhienij 00:28, 19 студзеня 2012 (FET)
- Намагаліся шматразова, безадказна. У іншым разьдзеле бы ўжо прыраўналі ўнёсак да вандалізму і выдалілі, а мо’ і карыстальніка забанілі, і разам зь ім усю падсетку. Дарэчы. А калі забаніць падсетку, мусіць жа адлюстравацца паведамленьне, што можна зарэгістравацца? Ці ip-бан дзейнічае і на зарэгістраваных? Мабыць чалавек і зарэгіструецца. — Wizardist г +у 00:32, 19 студзеня 2012 (FET)
- Не, не дзейнічае. Варта у такім прыпадку зрабіць паведамленьне, гл. . Але па-мойму, стварэньне неадфарматаваных артыкулаў гэта не вандалізм і не прычына блякіраваньня. Bocianski 00:51, 19 студзеня 2012 (FET)
- Наколькі мне вядома, дзейнічае, калі пры блякаваньні была актывізаваная опцыя «Аўтаматычна блякаваць апошні IP-адрас гэтага ўдзельніка, і ўсіх наступных IP-адрасоў зь якіх ён будзе спрабаваць рэдагаваць» (актыўная па змоўчаньні) або калі пры блякаваньні ip-адраса або дыяпазона блякаваньне не было актывізаванае толькі для ананімных удзельнікаў. Каб такое блякаваньне не распаўсюджвалася на зарэгістраваных удзельнікаў, існуе адмысловая група «Выключэньні з блякаваньняў ІР-адрасоў» (Спэцыяльныя:ListGroupRights). Але магу памыляцца. —zedlik 04:39, 19 студзеня 2012 (FET)
- Ды ну, якое правіла ён парушае? Ніхто ня можа прымусіць рэгістравацца, калі ўдзельнік ня хоча. —zedlik 04:39, 19 студзеня 2012 (FET)
- Не, не дзейнічае. Варта у такім прыпадку зрабіць паведамленьне, гл. . Але па-мойму, стварэньне неадфарматаваных артыкулаў гэта не вандалізм і не прычына блякіраваньня. Bocianski 00:51, 19 студзеня 2012 (FET)
Ды не хвалюйцеся асабліва - я сам сябе забаніў..
І пра ваш раздзел там таксама ёсць :)--Хомелка 15:50, 17 студзеня 2012 (FET)
Пратэст Ангельскамоўнай Вікіпэдыі
Шаноўныя калегі, мабыць вам будзе цікава наступнае паведамленьне:
18 студзеня 2012 а 5 па Грынвічы (а 8 бел.часу) ангельскамоўная вікіпэдыя ў знак пратэсту супраць прапановы закону Stop Online Piracy Act у ЗША, прыпыніць сваю працу на 24 гадзіны.--Lesnas ättling 00:04, 18 студзеня 2012 (FET)
Тэматычныя тыдні й добрыя артыкулы
- У нашае Вікіпэдыі больш за 40 тысячаў артыкулаў, але толькі 15 ёсьць добрымі, што вельмі ня шмат. Прапаную стварыць праект па добрым артыкулам і раз на месяц ці два месяцы ладзіць добры артыкул. То бок гэта бы паскорыла павелічэньне колькасьці такіх артыкулаў. Акрамя таго, штосьці застапарыўся праект «тэматычны тыдзень», дзякуй спадару Wizardist, што зараз ладзіцца новы тыдзень, мо варта праводзіць «тэматычны тыдзень» у першы тыдзень месяца, то бок у лютым атрымоўваецца з 6 па 12, у сакавіку — з 5 па 11 і гэтак далей? Мо, такім чынам праект не будзе «паміраць» час ад часу, а будзе стала існаваць. --Dymitr 13:15, 18 студзеня 2012 (FET)
- Падтрымліваю ідэю. Мо' гэта крыху ажывіць сытуацыю. --Jauhienij 13:50, 18 студзеня 2012 (FET)
- Было б выдатна, але сам на сам я падрыхтаваць тыдзень ня здольны. — Wizardist г +у 16:27, 18 студзеня 2012 (FET)
- Ну «тэматычны тыдзень» гэта й ёсьць супольная праца, то бок разам і будзем падрыхтоўваць тыдзень. Мяркую, што трэба штомесяц да 25 чысла абіраць тэму, а потым зь першага поўнага тыдня наступнага месяца пачынаць «тэматычны тыдзень». То бок прапаную тыдзень па астраноміі правесьці з 6 па 12 лютага, а потым да 25 лютага абраць тэму на наступны тыдзень, які правесьці з 5 па 11 сакавіка й гэтак далей. На конт добрых артыкулаў пакуль ня вызначыўся з фарматам, але штосьці зь імі рабіць трэба :) --Dymitr 00:03, 19 студзеня 2012 (FET)
- Таксама тэматычныя тыдні можна прысьвяціць слоўнікавым выпускам Беларускай навуковай тэрміналёгіі [4] (калі чатырохтомнік у кагосьці маецца на рукох, каб аформіць назвы няісных артыкулаў). На маю думку, калі ўжо і засяроджвацца на стабах, то варта пісаць альбо ў абсягу агульнаадукацыйнай тэматыцы, альбо ствараць артыкула аўтаматычна. --Jauhienij 00:15, 19 студзеня 2012 (FET)
- Слоўнікі гэтыя пад рукою маю, але гэта што перапісваць іх? ;)--Ruslan Raviaka 00:20, 19 студзеня 2012 (FET)
- Пералічыць базавыя паняцьці ў асобнай галіне ведаў. --Jauhienij 00:24, 19 студзеня 2012 (FET)
- Слоўнікі гэтыя пад рукою маю, але гэта што перапісваць іх? ;)--Ruslan Raviaka 00:20, 19 студзеня 2012 (FET)
У панядзелак пачынаем тыдзень па астраноміі як дамовіліся! --Dymitr 11:21, 3 лютага 2012 (FET)
Пераклад: Category:Houses
Паважаныя калегі, як лепей перакласьці назву гэтае катэгорыі? Катэгорыя:Дамы, Катэгорыя:Гасподы або інш.? --Jauhienij 15:03, 31 студзеня 2012 (FET)
Вікікрыніцы
Вуху! Беларускі разьдзел Вікікрыніц быў зацьверджаны. Хутка будзе красавацца па адрасе be.wikisource.org. — Wizardist г +у 15:41, 6 лютага 2012 (FET)
Галоўная старонка
Зьмяніце ўжо хто-небудзь абраны і добры артыкул на галоўнай старонцы. --Jauhienij 01:27, 7 лютага 2012 (FET)
WikiWomenCamp, Argentina, May 2012
Hi, I am using google translator. I can not speak Belarusian. I am helping to organise a conference for women involved with Wikimedia Foundation projects. (http://meta.wikimedia.org/wiki/WikiWomenCamp ) If possible, would like a woman from Belarusia to attend. It will be an opportunity to gain leadership skills, and to interact with women from other countries who are trying to help improve Wikimedia in their own countries. In preparation for this conference, we are trying to benchmark the participation rates of women on Wikimedia projects, the places women participate and content related to women from specific countries. We have created a page about Belarusia at http://meta.wikimedia.org/wiki/WikiWomenCamp/FAQ/Perspectives/Belarus. It would be fantastic if people from Algeria could help improve this page, or create a version that is written in Belarusian. Thank you for your help and patience.--22Kartika 17:00, 10 лютага 2012 (FET) |
Прывітанне, я выкарыстоўваю Google Translator. Я не магу казаць беларускай мове. Я дапамагаю арганізаваць канферэнцыю для жанчын, звязаныя з праектамі Wikimedia Foundation. (Http :/ / meta.wikimedia.org / wiki / WikiWomenCamp) Калі магчыма, хацелася б жанчына з З Беларусі ў ім удзел. Будзе магчымасць набыць лідэрскія навыкі, а таксама ўзаемадзейнічаць з жанчынамі з іншых краін, якія спрабуюць палепшыць Вікімэдыя ў іх уласных краінах. У рамках падрыхтоўкі да гэтай канферэнцыі, мы імкнемся для параўнання ўзровень ўдзелу жанчын у праектах Вікімэдыя, месцы жанчыны ўдзельнічаюць і змест, звязанае з жанчынамі з пэўных краін. Мы стварылі старонку аб Беларусі ў http://meta.wikimedia.org/wiki/WikiWomenCamp/FAQ/Perspectives/Belarus. Было б выдатна, калі людзі з Алжыра можа дапамагчы палепшыць гэтую старонку, або стварыць версію, што напісана на беларускай мове. Дзякуй за вашу дапамогу і цярпенне -. ~ ~ ~ ~ |
Артыкулы пра фільмы
Шаноўнае спадарства, пляную ў будучыні ствараць артыкулі пра кіно, у асноўным галіўудзкім, але якім чынам перакладаць назвы кінастужак на іншаземнай мове? Ці існуе які-небудзь беларускамоўны каталёг галіўудзкіх фільмаў? Ці проста перакладаць назвы з расейскай? --Dymitr 21:41, 10 лютага 2012 (FET)
- Мяркую, што лепш не з расейскай, а з мовы арыгіналу. Што да назваў, дык у «Нашай Ніве» былі агляды фільмаў, некаторыя назвы могуць быць там, прынамсі гэта будзе хоць нейкай аўтарытэтнай крыніцай. --Red_Winged_Duck 22:08, 10 лютага 2012 (FET)
- У Нашай Нівы ёсьць крыху: http://nn.by/index.php?c=ar&i=6077 — Wizardist г +у 16:55, 12 лютага 2012 (FET)
- Дзякую! Добрая спасылка. --Dymitr 16:59, 12 лютага 2012 (FET)
MediaWiki 1.19
(Apologies if this message isn't in your language.) The Wikimedia Foundation is planning to upgrade MediaWiki (the software powering this wiki) to its latest version this month. You can help to test it before it is enabled, to avoid disruption and breakage. More information is available in the full announcement. Thank you for your understanding.
Guillaume Paumier, via the Global message delivery system (wrong page? You can fix it.). 16:27, 12 лютага 2012 (FET)
Ці ведаеце вы...
Адміністратары абнавіце шаблён на галоўнай старонцы, у абмеркаваньні шаблёну я пакінуў сьпіс цікавасьцяў на тыдзень, выяву вазьміце ў артыкуле Мэт’ю Гопкінз (выяву паляўнічага). --Dymitr 13:14, 13 лютага 2012 (FET)
- Адміністратарам для гэтага быць не патрэбна. Існуе шаблён {{Ці ведаеце вы}}, яго можа абнавіць кожны, але патрэбна прытрымлівацца існага сынтаксісу, каб не зламаць Галоўную старонку. :) — Wizardist г +у 14:10, 13 лютага 2012 (FET)
- Дзякую. --Dymitr 14:34, 13 лютага 2012 (FET)
Stypendia Stowarzyszenia Wikimedia Polska na Wikimanię 2012
На польскае вікі паказалася аб'ява пра стыпэндыяў на Вікіманію. Больш інфармацыі: [5] . Bocianski 22:30, 16 лютага 2012 (FET)
Кандыдатура адміністратара
З прычыны працяглай адсутнасьці адразу двух адміністратараў высоўваю сваю кандыдатуру. У заяўцы ёсьць спасылка на папярэдняе галасаваньне. — Wizardist г +у 20:59, 22 лютага 2012 (FET)
Патрэбная дапамога
Па асабістых прычынах ня маю магчымасьці выконваць абавязкі адміністратара і бюракрата. Падаў адпеведны запыт.
Адпаведна праекту неабходна мець бюракрата для перайменаваньня рахункаў і наданьня статусу робата. Мяркую, што найлепшымі кандыдатурамі будуць Удзельнік:Zedlik Удзельнік:Red Winged Duck.
Таксама будзе патрэбная дапамога на translatewiki з праверкай правапісу і пасьлядоўнасьці тэрміналёгіі ў перакладах. На жаль, іншыя перакладчыкі актыўныя там амаль не зьвяртаюць на гэта ўвагі.
EugeneZelenko 19:56, 27 лютага 2012 (FET)