Сэйшэльская рупія
Сэйшэ́льская рупія (код ISO 4217: SCR) — афіцыйная валюта Сэйшэлаў, дзеліцца на 100 цэнтаў. Валюта была ўведзеная ў 1914 годзе, для замены Маўрыкійскай рупіі, якая абарачалася на Сэйшэлах з 1877 году. У штодзённым жыцьці рупія звычайна скарачаецца да «SR» ці «SRe».
Сэйшэ��ьская рупія | |
Краіна | Сэйшэлы |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | SCR |
Скарачэньне | SR ці SRe |
Сымбаль | SRe |
Цэнтральны банк | Central Bank of Seychelles[d] |
Абменны курс: (4 лютага 2008 (Даляр ЗША)) | 8,0235 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Першапачаткова, у 1914 годзе рупія была ўведзена толькі ў банкнотах. Манэты былі ўведзеныя ў 1939 годзе.
Манэты
рэдагавацьУ 1939 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 10, 25 цэнтаў, ½ і 1 рупія. У 1948 годзе да іх былі дададзены яшчэ манэты вартасьцю 1, 2 і 5 цэнтаў. Усе манэты былі аднаго памеру і вельмі падобнага дызайну.
Некаторыя зьмены ў складзе і выглядзе манэтаў былі ўведзеныя ў 1951, 1953 і 1954 гадах. У 1982 годзе была ўведзена манэта вартасьцю 5 рупіяў. У 1992 годзе манэта ў 1 цэнт была выведзеная з абарачэньня.
Банкноты
рэдагавацьУ 1914 годзе, урад Сэйшэлаў увёў у абарачэньне банкноты вартасьцю 50 цэнтаў, 1, 5 і 10 рупіяў. У 1928 годзе да іх дадалі банкноту вартасьцю 50 рупіяў. Банкноты вартасьцю 50 цэнтаў і 1 рупія былі заменены манэтамі ў 1951 годзе, а ў 1968 замянілі і 5 рупіяў. Банкноты вартасьцю 20 і 100 рупіяў былі ўведзены ў 1968 годзе.
У 2005 годзе была ўведзена банкноты вартасьцю 500 рупіяў.