Неманья Маціч

сэрбскі футбаліст

Неманья Маціч (па-сэрбску: Немања Матић; нарадзіўся 1 жніўня 1988 году, Шабац, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца францускага клюбу «Ліён» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Неманья Маціч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1988(1988-08-01)[1][2] (36 гадоў)
Рост 194 см
Вага 85 кг
Пазыцыя апорны паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Алімпік Ліён
Нумар 31
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2009
2009—2011
2010—2011
2011—2014
2014—2017
2017—2022
2022—2023
2023—2024
2024—
Калубара
Кошыцы
Чэлсі
Вітэс (арэнда)
Бэнфіка
Чэлсі
Манчэстэр Юнайтэд
Рома
Рэн
Алімпік Ліён
? (?)
56 (3)
2 (0)
27 (2)
56 (6)
121 (4)
128 (2)
35 (2)
13 (0)
24 (0)
Зборныя
2008— Сэрбія 48 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2019.

Кар’ера

рэдагаваць

Ва ўзросьце 18 гадоў дэбютаваў у клюбе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клюб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа гулец атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцы» стаў уладальнікам Кубка Славаччыны, у фінале абыграўшы «Артмэдыю» зь лікам 3:1. 18 жніўня 2009 году перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам, аднак у аснове лёнданскага клюбу практычна не выступаў.

У жніўні 2010 году, склаўшы кампанію іншаму сэрбскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Неманья на правах арэнды перайшоў у нідэрляндзкі «Вітэс»[3]. 31 студзеня 2011 году Маціч быў пераведзены ў партугальскі клюб «Бэнфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразыльскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клюб атрымаў яшчэ кампэнсацыю ў памеры 25 млн эўра. 13 студзеня 2013 году Маціч забіў свой першы гол за «Бэнфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клюбу «Порту»[4]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэньнем кантракту да 2018 году.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Эўропы Маціч заіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баеру», запясьпечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысьць партугальцаў[5]. Неманья быў неад’емным чальцом клюбу на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 траўня 2013 году Маціч у фінале Лігі Эўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклюбнікамі, аднак «Бэнфіка» тым днём трывала паразу зь лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 году Неманья быў абраны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшы гулец месяцу падчас сэзону[6][7].

15 студзеня 2014 году Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за гульца «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн эўра[8]. Кантракт з гульцом быў разьлічаны на пяць з паловай гадоў[9]. Праз чатыры дні пасьля складаньня дамовы Неманья ў ​​другі раз дэбютаваў за клюб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 3:1[10].

Міжнародная

рэдагаваць

У складзе зборнай Сэрбіі дэбютаваў 14 сьнежня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У сьнежні 2012 году Маціч заявіў, што ня будзе гуляць за зборную Сэрбіі ў той час як Сініша Міхайлавіч будзе зьяўляцца ейным трэнэрам. Гэтае рашэньне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай камандзе[11]. 6 верасьня 2013 году, ужо пасьля звальненьня Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Харватыі[12].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Кошыцы»:

«Чэлсі»:

«Бэнфіка»:

Вонкав��я спасылкі

рэдагаваць