Ляс-Пальмас (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Ляс-Па́льмас» (па-гішпанску: Las Palmas) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Ляс-Пальмасу, які месьціцца на Канарскіх астравах. Заснаваны ў жніўні 1949 годзе. Найболей пасьпяховымі былі 1960-я і 1970-я гады, калі клюб 19 гадоў запар спаборнічаў у Ля Лізе. Гэты час скончыўся сэзонам 1982—1983 гадоў, калі «Ляс-Пальмас» скончыў сэзон на 16 месцы. Пасьля гэтага клюб яшчэ некалькі разоў вяртаўся ў элітны дывізіён, але там асабліва не затрымліваўся. Галоўнае супрацьстаяньне мае з клюбам «Тэнэрыфэ» з найбліжэйшага аднайменнага вострава. Матчы паміж клюбамі маюць назоў Канарскае дэрбі. Гэтыя два клюбы ёсьць аднымі з самых ізаляваных прафэсійных клюбаў Эўропы, бо шмат матчаў вымушаныя праводзіць у далёкай мацерыковай частцы Гішпаніі. Традыцыйна гуляе ў жоўтых кашулях і сініх шортах і шкарпэтках.

Ляс-Пальмас
Поўная назва Unión Deportiva Las Palmas, S.A.D.
Заснаваны 1949
Горад Ляс-Пальмас, Гішпанія
Стадыён Гран-Канарыя
Умяшчальнасьць: 31 250
Прэзыдэнт Мігель Анхэль Рамірэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 16 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udlaspalmas.es (гішп.)​ (анг.)​ (ням.)​ (кіт.)​ (ар.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гульцы клюбу «Рэал Вікторыя» ў 1910. Гэты клюб ёсьць адным з папярэднікаў «Ляс-Пальмасу».

Не зважаючы на тое, што клюб быў зарэгістраваны ў Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу 6 чэрвеня 1949 году, фактычна афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 22 жніўня таго ж году, калі шэраг клюбаў вострава Гран-Канарыя пас��анавілі аб’яднацца ў адзін клюб. Гэтымі клюбамі былі «Дэпартыва», «Атлетыка», «Рэал Вікторыя», «Арэнас» і «Марына». Жаданьнем кіраўніцтва клюбам было стварыць моцны клюб, які б мог заахвоціць гульцоў заставацца на востраве, а не шукаць лепшай долі на мацерыку.

На перамовах было дамоўлена, што новы клюб ня будзе ўлучаць назву аніводнага клюбу-папярэдніка. У выніку першапачатковы варыянт назову «Дэпартыва Канарыяс» быў адхілены ня толькі праз назву «Атлетыка», але і праз тое, што другой слова спасылалася на Канарскія астравы агулам. Першае трэнаваньне каманды клюбу было зладжанае 16 верасьня 1949 году[2]. У дэбютны сэзон 1949—1950 гадоў каманда здабыла перамогу ў трэцім дывізіёне, адразу прасунуўшыся ў другім дывізіён. Такім жа чынам, але праз трэцяе месца, клюб здабыў месца ў Ля Лігу. У найвышэйшым дывізіёне канарскі клюб ня здолеў утрымацца і адразу ў сэзоне 1951—1952 гадоў страціў сваё месца. Пры гэтым «Ляс-Пальмас» трываў паразы ўва ўсіх гасьцявых матчах апроч гульні з аўтсайдэрам тэтуан��кага «Атлетыка» з Гішпанскага Марока. У хатніх матчах астравіцяне гулялі ўнічыю ці здабывалі перамогу, прагуляўшы толькі мадрыдзкім «Рэалу» і «Атлетыка», а таксама «Барсэлёне».

 
Эмблема клюба-папярэдніка «Марына».

Праз два гады каманда вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, дзе правяла шэсьць сэзонаў, фінішуючы ў другім дзясятку. Пасьля таго, як «Лас Пальмас» вярнуўся ў Ля Лігу яшчэ раз у канцы сэзону 1963—1964 гадоў, клюб нападкалі залатыя часы. Ачоленыя Вісэнтэ Даўдэрам, каманда заняла трэці радок у сэзоне 1967—1968 гадоў, адразу за мадрыдзкім «Рэалам» і «Барсэлёнай». Чатыры гульцы «Ляс-Пальмасу» былі закліканыя да складу зборнай Гішпаніі на чэмпіянат Эўропы 1964 году. У сэзоне 1968—1969 гадоў канарскі клюб выступіў яшчэ лепей, скончыўшы сэзон на другім месцы за «Рэалам», на два пункты апярэдзіўшы «Барсэлёну». У наступным сэзоне клюб дэбютаваў у Кубку кірмашоў, як тады называлася Ліга Эўропы, але прайсьці далей першага раўнду «Ляс-Пальмас» ня здолеў, прагуляўшы ў двубоі нямецкай «Гэртай».

У сэзоне 1971—1972 гадоў францускі трэнэр П’ер Сынібальдзі давёў клюб на пятага месца, дзякуючы чаму «Ляс-Пальмас» кваліфікавалася ў Кубак УЭФА, які замяніў Кубак кірмашоў. Гэтым разам у эўрапейскіх спаборніцтвах гішпанцы былі больш пасьпяховымі. «Ляс-Пальмас» выбіў італьянскі «Тарына» і чэхаславацкі «Слован», але спатыкнуўся аб нідэрляндзкі «Твэнтэ».

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Яспэр Сылесэн 1989
2   Нап Марвін Парк 2000
3   Аб Міка Мармаль 2001
4   Аб Алекс Суарэс 1993
5   ПА Хавіер Муньяс 1995
6   ПА Фабіё Гансалес 1997
7   Нап Пэхіньнё 1996
8   ПА Хасэ Кампаньня 1993
9   Нап Марк Кардона 1995
10   ПА Альбэрта Малейра 2003
11   Нап Бэніта Рамірэс 1995
12   ПА Энзо Люаадыс 2000
13   Бр Дзінка Горкаш 1999
14   Нап Мануэль Фустэр 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Аб Скот Макена 1996
16   Нап Олівэр Макбэрні 1996
17   Нап Хаймэ Мата 1988
18   Аб Віці 1997
19   Нап Сандра Рамірэс 1995
20   ПА Кірыян Радрыгес (капітан) 1996
21   ПА Іван Хіль 2000
22   Аб Дэйлі Сынкгравэн 1995
23   Аб Алекс Муньяс 1994
24   Нап Аднан Янузай (ар. Сэвільля) 1995
25   Бр Альвара Вальес 1997
28   Аб Хуанма Эрсаг 2004
  ПА Дарыю Эсугу (ар. Спортынг) 2005
  Нап Фабію Сылва (ар. Ўулвз) 2002

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць