Ленінскі раён (Берасьцейская вобласьць)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскай і Берасьцейскай вобласьцях БССР
Ле́нінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940—1960 роках.
Утвораны 15 студзеня 1940 року ў Пінскай вобласьці. Цэнтар — вёска Ленін, з 8 чэрвеня 1950 року — гарадзкі пасёлак Мікашэвічы. 1 кастрычніка 1940 року падзелены на 12 сельсаветаў. З 8 студзеня 1954 року ў складзе Берасьцейскай вобласьці. 20 студзеня 1960 року скасаваны, сельсаветы перададзены Жыткавіцкаму раёну Гомельскай вобласьці, Старобінскаму раёну Менскай вобласьці, Лунінецкаму раёну Берасьцейскай вобласьці.