Корай Гюнтэр
Ко́рай Гю́нтэр (па-нямецку: Koray Günter; нарадзіўся 16 жніўня 1994 году, Гёкстэр, Нямеччына) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжаньня, які выступае за клюб «Гёзтэпэ» (у арэндзе з «Вэроны») на пазыцыі абаронцы. У 2011 годзе быў абраны спартоўцам году ў родным Гёкстэры.
Корай Гюнтэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 жніўня 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гёзтэпэ | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2018 2018—2020 2019—2020 2020— 2023 2024 2024— |
Барусія Дортмунд Галатасарай Джэноа → Вэрона (арэнда) Вэрона → Сампдорыя (арэнда) → Фатых Карагюмрук (арэнда) → Гёзтэпэ (арэнда) |
1 (0) 28 (0) 14 (0) 32 (0) 70 (1) 10 (0) 10 (0) 7 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагаваць28 жніўня 2012 году дэбютаваў за другую каманду дортмундзкай «Барусіі» і ў прафэсійным футболе наогул у матчы супраць «Карльсруэ» (0:3). Усяго ў сваім першым сэзоне правёў 17 матчаў. У сэзоне 2012—2013 гадоў быў пераведзены ў склад асноўнай каманды клюбу, дзе згуляў толькі адну гульню. 30 студзеня 2014 году Гюнтэр падпісаў кантракт з турэцкім «Галатасараем» на 4,5 году за 2,5 млн эўра, паводле ўгоды сума адваротнага выкупу складае 7 млн эўра.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьГюнтэр гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў, але пачынаў выступаць за зборную Турэччыны (да 16 гадоў).
Дасягненьні
рэдагаваць«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2015, 2018
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2015, 2016
Нямеччына:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы (да 17 гадоў) 2011 году
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету (да 17 гадоў) 2011 году
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце Фэдэрацыі футболу Нямеччыны
- Профіль на сайце Weltfussball.de
- Профіль на сайце Kicker.de