Зора Кіпель

беларуская грамадзкая дзяячка дыяспары, літаратуразнаўца, публіцыстка, рэдактарка

Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Менск — 14 красавіка 2003, ЗША) — беларуская грамадзкая дзяячка дыяспары, літаратуразнаўца, публіцыстка, рэдактарка. Жонка Вітаўта Кіпеля.

Зора Кіпель

лац. Zora Kipiel
Імя пры нараджэньні Зора Савёнак
Род дзейнасьці грамадзкая дзяячка, літаратуразнаўца
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1927(1927-07-01)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 красавіка 2003(2003-04-14)[1] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, кнігазнавец, бібліятэкарка, публіцыстка, перакладніца, літаратар
Навуковая сфэра публіцыстыка[2], літаратуразнаўства[2], кнігазнаўства[d][2], бібліятэчная справа[d][2] і перакладніцкая дзейнасьць[d][2]
Месца працы
Сябра ў Саюз беларусаў Бельгіі[d], Амерыканская асацыяцыя славістаў[d], Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, Беларускі інстытут навукі і мастацтва і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Бацька Лявон Савёнак
Маці Апалонія Савёнак
Муж Вітаўт Кіпель
Дзеці Алеся Кіпель[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кіпель.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў Менску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Нямеччыне. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Скончыла Лювэнскі ўнівэрсытэт (1944, Бэльгія) і Ратгерскі ўніверсітэт (ЗША).

Доўгі час працавала ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку, ад 1981 г. была загадчыцай Славянскага аддзела. У 1983 г. скончыла літаратуразнаўчы факультэт Ратгерскага ўнівэрсытэту. Была сябрам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ), Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА), у 1991-95 г рэдагавала газэту «Беларус». Адна са старшынь рэдкалегіі ангельска-беларускага слоўніку.

Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асьвеце. Выдала на ангельскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лёндан, 1988). Аўтар шэрагу публікацыяў па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданьняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасьля яе сьмерці.

Пахаваная на беларускім праваслаўным могільніку ў Іст-Брансўіку. Над труною, пакрытаю бел-чырвона-белым сьцягам, разьвітальнае словы сказа ў старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Антон Шукелойць. Акордам да ягоных словаў прагучаў жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў»[3].

Асаблівай увагі заслугоўваюць успаміны і дзёньнік дзяячкі, у якіх адлюстроўваецца жыцьцё беларусаў дыяспары. Твор «Дні аднаго жыцьця..» — гэта своесаблівы летапіс беларусаў, якія апынуліся спачатку ў Эўропе, потым у ЗША. Да ўсяго твор — гэта цікавы сацыялінгвістычны матэрыял для вывучэньня беларускай дыяспарнай мовы[4]. Рэгулярныя запісы пра штодзённыя справы жанчына рабіла цягам 1978—1994 гг. Такім чынам, чытач можа стаць сьведкам 16 гадоў жыцьця сям’і актыўных амэрыканскіх беларусаў. Запісы пераважна кароткія, робленыя хутчэй для памяці, прысьвечаныя падзеям дня. Тут шмат побытавых дэталяў, асобаў, справаў. Усё гэта дае магчымасьць зразумець і адчуць, што значыць быць беларусам на чужыне штодня[5].

Прэмія імя Зоры Кіпель прысуджаецца Асацыяцыяй Беларусістаў Паўночнай Амэрыкі за лепшую кнігу, артыкул, студэнцкую працу[6].

Літаратура

рэдагаваць
  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
  2. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Зора Кіпель, нэкралёг, Беларус
  4. ^ У. Гарбацкі, Мова жыцця Зоры Кіпель, Новы Час, 23-04-2016, https://novychas.by/poviaz/mova-zyccja-zory-kipel
  5. ^ Наталля Гардзіенка, Беларускія жаночыя ўспаміны, 19 лютага 2016, ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/articles/critique/belaruskiya-zhanochyiya-uspaminyi.html
  6. ^ У памяць Зоры Кіпель (1927—2003), Беларус, № 543 Красавік 2008, с. 6, http://www.e-krama.com/Documents/Bielarus543.pdf