Глеб Юр’евіч
Глеб Ю́р’евіч, Глеб (Міхал) (к. 1155 — 17 сакавіка 1195, Тураў) — князь тураўскі (1170—1190). Трэці сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.
Глеб (Міхал) Юр’евіч Глеб | |
Князь тураўскі | |
---|---|
1190 — 1195 | |
Папярэднік | Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |
Наступнік | Андрэй ІІ Іванавіч |
Князь дубровіцкі | |
1167 — 1195 | |
Папярэднік | Юры І Яраславіч |
Наступнік | Аляксандар Глебавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | к. 1155 |
Памёр | 17 сакавіка 1195, Тураў |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Ізяславічы |
Жонка | дачка кіеўскага князя Расьціслава Мсьціславіча |
Бацька | Юры І Яраславіч |
Маці | Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка |
Княжаньне ў Дуброўскім княстве
рэдагавацьЯк трэці сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Дубровіцкае княства, стаўшы родапачынальнікам дубровіцкай галіны Ізяславічаў. У 1168 годзе на заклік кіеўскага князя Расьціслава Мсьціславіча Глеб прыбыў у Кіеў і разам з старэйшымі братамі Іванам Юр’евічам і Сьвятаполкам Юр’евічам удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсьціслава Ізяславіча на полаўцаў. Як дубровіцкі князь, падтрымліваў адзінства са сваімі братамі, меў цесныя стасункі з Кіеўскім княствам. Так 2 сакавіка 1183 году разам з братам Яраславам Юр’евічам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсьціславам Усеваладкавічам удзельнічаў у вялікім пераможным паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб’яднаныя дружыны Глеба, Яраслава, Мсьціслава й рускіх князёў разьбілі войскі хана Канчака й узялі вялікі палон. У 1187 годзе, як асабліва давераная асоба Глеб Юр’евіч быў пасланы кіеўскім князем Рурыкам Расьціславічам у Суздаль да ўладзімерскага князя Усевалада Юр’евіча па яго дачку Верхуславу, якую хацеў узяць у жонкі свайму сыну Расьціславу. У 1189 годзе Глеб ажаніўся з дачкой кіеўскага князя Расьціслава Мсьціславіча, ад якой меў сына Аляксандра.
Княжаньне ў Тураўскім княстве
рэдагаваць19 красавіка 1190 году пасьля сьмерці Сьвятаполка Юр’евіча стаў тураўскім князем. У 1195 годзе памёр у Тураве, быў пахаваны ў Кіеве ў Міхайлаўскім Залат��верхім саборы.
Нашчадкі
рэдагаваць- Аляксандар — дубровіцкі князь
- Расьціслаў — сьцяпаньскі князь
Папярэднік Юры І Яраславіч |
Князь дубровіцкі 1167—1195 |
Наступнік Аляксандар Глебавіч |
Папярэднік Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |
Князь тураўскі 1190—1195 |
Наступнік Андрэй ІІ Іванавіч |