Вайра Віке-Фрэйбэрга
Вайра Віке-Фрэйбэрґа (па-латыску: Vaira Vīķe-Freiberga, нар. 1 сьнежня 1937) — былая прэзыдэнтка Рэспублікі Латвія. Абраная ў 1999 г., пераабраная ў 2003 г.
Вайра Віке-Фрэйбэрга | |
па-латыску: Vaira Vīķe-Freiberga | |
8 ліпеня 1999 — 8 ліпеня 2007 | |
Папярэднік | Гунціс Улманіс |
Наступнік | Валдзіс Затлэрс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
1 сьнежня 1937[1][2] (87 гадоў) |
Сужэнец: | Імантс Фраэбэрґс[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Вялікі мэдаль Латвійскай акадэміі навук[d] (1997) Konrad Adenauer Award[d] (2010) Marcel Vincent Prize[d] (1992) Hannah Arendt Prize[d] (2005) залатая таблічка Амэрыканскай акадэміі дасягненьняў[d] ганаровы доктар Страсбурскага ўнівэрсытэту[d] (2013) ганаровы доктар Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага[d] сябра Каралеўскага таварыства Канады[d] ганаровы доктар Атаўскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d] ганаровы доктар Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта[d] Walter Hallstein Prize[d] (2006) Pierre Chauveau Medal[d] ганаровы доктар Льескага ўнівэрсытэту[d] (2006) |
Біяґрафія
рэдагавацьВайра Віке-Фрэйбэрґа нарадзілася 1 сьнежня 1937 г. у Рызе, Латвія.
Яе бацькі ў 1944 г., пасьля Другое Сусьветнае Вайны, эміґравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Нямеччыне, Марока і, нарэшце, Канадзе.
У Канадзе Віке-Фрэйбэрґа вучылася ва Ўнівэрсытэце Таронта і Ўнівэрсытэце McGill, дзе ў 1965 г. атрымала доктарскую ступень па псыхалёгіі.
Між 1965 і 1998 гг. яна выкладала псыхалёгію ў Манрэальскім Унівэрсытэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцьці латыскае грамады Канады, шмат ейных дасьледваньняў былі прысьвечаныя традыцыйнаму латыскаму фальклёру, Дайнам.
Вайра Віке-Фрэйбэрґа займала пасаду прэзыдэнта Канадзкага Псыхалягічнага Таварыства, Фэдэрацыі Грамадзкіх Навукаў Канады і Аб’яднаньня па Разьвіцьцю Вывучэньня Краінаў Балтыі. Узначальвала Навуковую Раду Канады, ёсьць сябрам Рады Кабет-Лідэраў Сьвету. У 1999 г. абраная ў чальцы Акадэміі Навукаў Латвіі.
У 1998 г. Вайра Віке-Фрэйбэрґа вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжою.
У наступным годзе яна была абраная другой прэзыдэнткаю незалежнае Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала свае кандыдатуры, але Сойм ня здолеў абраць прэзыдэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрґа, як вельмі паважаны ў грамадзтве дзяяч, не зьвязаны з пэўнай палітычнай сілаю, сталася кампрамісным кандыдатам.
Падчас ейных двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрґа мела высокую папулярнасьць, ейны рэйтынґ сягаў 70-85%. Прэзыдэнтка праводзіла актыўную зьнешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваньнямі ў бок Расеі і актыўнымі дзеяньнямі па далучэньню Латвіі да NATO і Эўрапейскага Зьвязу (сяброўства ў абедзьвюх арґанізацыях атрымана Латвіяй у 2004 г.). Віке-Фрэйбэрґа падтрымала амэрыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 г.
Муж Вайры Віке-Фрэйбэрґі, Імантс Фраэбэрґс, выкладае інфарматыку ў Квэбэцкім Унівэрсытэце ў Манрэале. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Vaira Vike-Freiberga // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen (ням.)