«Белару́скія ве́дамасьці» — віленская беларуская газэта, якая выходзіла ад 14 верасьня 1921[1] да 15 студзеня 1922 гадоў. Выдавалася замест газэты «Наша думка», забароненай уладамі Сярэдняе Літвы. Рэдактарам-выдаўцом быў Максім Гарэцкі. Зачыненая напярэдадні выбараў у Віленскі сойм за публікацыі, скіраваныя супраць далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Гарэцкі быў зьняволены ў Лукіскай турме, потым дэпартаваны зь Вільні[2]. Усяго выйшла 19 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў Сярэдняй Літве і Заходняй Беларусі, этнаграфічныя, фальклёрныя матэрыялы. Адным з рэдакатараў газэты ў 1921 годзе быў Леапольд Родзевіч. Аўтары — Усевалад Ігнатоўскі, Міхаіл Кахановіч, Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў, Францішак Умястоўскі (пад псэўданімам «Дзядзька Пранук»), Ігнат Канчэўскі, Ільдэфонс Бобіч (псэўданім «Пётра Просты»). У газэце ўпершыню публікаваўся беларускі пісьменьнік Аляксандар Ружанцоў.
Беларускія ведамасьці |
Тып | штотыднёвік
|
---|
Выдавец | Максім Гарэцкі
|
---|
Краіна |
|
---|
Галоўны рэдактар | Максім Гарэцкі
|
---|
Рэдактар | Максім Гарэцкі
|
---|
Заснаваная | 1921
|
---|
Закрытая | 1922
|
---|
Мова | беларуская
|
---|
Штаб-кватэра | Вільня
|