Аўтаматрыса
Аўтаматрыса (па-француску: аutomotrice, па-старажытнагрэцку: αὐτός — «сам» і па-лацінску: mōtrīx — «якая рухаецца»), а таксама матрыса, аўтавагон, рэйкавы аўтобус — аўтаномны чыгуначны вагон з рухавіком унутранага згараньня (цяпер практычна заўсёды дызэльным, раней сустракаліся таксама бэнзарухавіковыя аўтаматрысы) магутнасьцю ад 150 да 750 кВт.
Аўтаномныя вагоны з электрарухавікамі зьяўляюцца таксама аўтаматрысамі, але часта называюцца «электраматрысамі».
Аўтаномны цягнік зь некалькіх дызэльных вагонаў, якія працуюць па сыстэме многіх адзінак, завуць дызэль-цягніком.
Аўтаматрысы, электраматрысы, рэйкавыя аўтобусы, дызэль-цягнікі не зьяўляюцца самастойным відам транспарту, а выкарыстоўваюцца ў якасьці рухомага саставу для пасажырскіх перавозак на рэгулярных прыгарадных, гарадзкіх і нерэгулярных другарадных чыгуначных лініях, а таксама ў якасьці службовага (рамонтнага, шляхавымяральнага і інш.) транспарту.
На шэрагу чыгунак аўтаматрысамі і электраматрысамі мянуюць не толькі адзіночныя самаходныя электравагоны, но і кароткія двух- або трохвагонныя дызэль-цягнікі альбо электрацягнікі з адным маторным вагонам. Акрамя таго, у сродках масавай інфармацыі матрысамі могуць клікаць і больш сур’ёзны МВПС (например, электрацягнікі ЭР25 у Баўгарыі)[1].
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПапярэднікамі аўтаматрыс былі паравоза-вагоны, г. зн. аўтаномныя вагоны з паравой машынай. Зьявіліся яны ў другой палове XIX стагодзьдзя і выкарыстоўваліся на другарадных лініях зь невялікім пасажырапатокам.
Першыя бэнзаматорныя аўтаматрысы зьявіліся на рубяжы XIX—XX стагодзьдзяў.
Аўтаматрысы для пасажырскіх перавозак
рэдагавацьУ пачатку XXI стагодзьдзя ва многіх краінах аўтаматрысы выкарыстоўваюць для пасажырскіх перавозак на чыгуначных лініях зь нізкім пасажырапатокам. Шырока распаўсюджаны такія аўтаматрысы, у асабістасьці, у Нямеччыне. Сучасныя аўтаматрысы гэтага тыпу часта маюць паніжаны ўзровень падлогі для палягченьня ўваходу ў цягнік зь нізкіх плятформ, якія перш за ўсё распаўсюджаны на другарадных лініях, дзе і выкарстоўваюцца аўтаматрысы. Паводле ўнутранай кампаноўкі некаторыя зь іх блізкія да вагонаў метро, напрыклад у іх зачастую няма тамбураў. Некаторыя аўтаматрысы, напрыклад PESA 610М-001, прымяняюцца для перавозкі высокапастаўленых чыноўнікаў (ва Ўкраіне).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ В Мездра замръзна електрическа мотриса Новини (новости). Малки Обяви (2012-02-01). Праверана 2016-06-12 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАўтаматрыса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў