Антанас Імпулявічус

летувіскі вайсковец, удзельнічаў у масавым знішчэньні габрэяў у Беларусі

Антанас Імпулявічус-Імпуленас (па-летувіску: Antanas Impulevičius-Impulėnas (пры нараджэньні меў імя Антон Імпулевіч; 28 студзеня 1907 — 4 сьнежня 1970) — афіцэр летувіскага войска, маёр (1937), пасьля прыходу нацыстаў — калябарант. Удзельнічаў у масавым знішчэньні габрэяў у Беларусі[1]

Антанас Імпулявічус
Antanas Impulevičius-Impulėnas
Род дзейнасьці вайсковец
Дата нараджэньня 28 студзеня 1907
Месца нараджэньня Сьцяг Расейскай імпэрыі Панявеж
Дата сьмерці 4 сьнежня 1970 (63 гады)
Месца сьмерці Сьцяг ЗША Філядэльфія
Занятак паліцыянт, вайсковец
Узнагароды
ордэн Вялікага князя літоўскага Гедыміна

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пасьля савецкай акупацыі Летувы Імпулявічус быў арыштаваны НКУС. Вызвалены падчас чэрвеньскага паўстаньня 1941 року. Увайшоў у склад шуцманшафту(en), дзе камандаваў 12-м батальёнам паліцыі. Ягоная адзінка дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, дзе брала ўдзел у зьнішчэньні жыдоў, у прыватнасьці ў Менску і Клецку. У 1944 Імпулявічус таксама ўдзельнічаў у тэрытарыяльнай абароне Летувы(en), з надыходам Чы��вонай арміі выехаў у Нямеччыну, а ў 1949 — у ЗША.

У 1962 годзе завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня Вярхоўным судом Летувіскай ССР. Аднак Злучаныя Штаты адмовіліся выдаць Імпулявічуса Савецкаму Саюзу.

  1. ^ Knezys, Stasys (2000). «Kauno karo komendantūros Tautinio darbo batalionas 1941 m.». Genocidas ir rezistencija. 7. ISSN 1392-3463.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць