Анато́ль Леані́давіч Кот (5 чэрвеня 1973, Менск) — беларускі й расейскі актор, артыст тэатру і кіно.

Анатоль Кот
Анатоль Кот на інтэрвію (2013 год)
Анатоль Кот на інтэрвію (2013 год)
Род дзейнасьці актор, артыст
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1973(1973-06-05) (51 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Сайт anat-kot.ucoz.ru (рас.)

Зь дзяцінства займаўся ў тэатральных клюбах (першы раз выйшаў на сцэну ў першым клясе — згуляў шчанюка ў спэктаклі «Котенок по имени „Гав“»). Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1994 годзе. Граў у спэктаклях «Вольнай сцэне», ў Маладзевым тэатры, Тэатры лялек, Тэатры-студыі кінатэатру, працаваў на радыё.

У 2000 у Нямеччыне ўдзельнічаў у п’есе «Арфэй і эўрыдыка». Нямецкая студыя выпусьціла на дысках запіс той п’есы.

28 жніўня 2004 у Бэрліне, ў тэатры «Тахелес» адбылася прам’ера монаспэктаклю Ката па «Запискам сумасшедшего» Гогаля.

Актор тэатру Армэна Джыгарханяна.

За здымкі ў мастацкім фільме «Жыве Беларусь!» яму скасавалі кантракт на здымкі дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» у сэрыяле з працоўнай назвай «Сьляды апосталаў»[1] .

Фільмаграфія

рэдагаваць
  • Апошні бой маёра Пугачова
  • 2000 — У жніўні 44-га
  • 2001 — Павадыр
  • 2002 — Закон
  • 2002 — Вайна
  • 2003 — Чацьвёртае жаданьне
  • 2003 — Кіднэпінг
  • 2003 — Дунечка — муж сястры Дунечкі
  • 2003 — На безымяннай вышыні
  • 2003 — Анастасія Слуцкая — Князь Уладзімер Друцкі
  • 2004 — Акупацыя. Містэрыі (2004) — Якуб Лойка
  • 2004 — Яшчэ пра вайну
  • 2005 — Я памятаю — Анатоль Буслаў
  • 2006 — Апошні Брорніцягнік — Гіравы
  • 2007 — Шчыт Айчыны — Князяеў
  • 2007 — Тутэйшыя
  • 2010 — Берасьцейская крэпасьць — нямецкі дывэрсант
  • 2010 — Салдаты. Дэмбель непазьбежны
  • 2010 — Галасы — Александр Рябов
  • 2010 — Неба ў вагні (телесэрыял) — Гітмар
  • 2010 — Бацькі
  • 2011 — Врача вызывали? — Анатолий Зубов
  • 2011 — Апэрацыя «Гаргона» — Штрубэ
  • 2011 — Мой тата Барышнікаў
  • 2011 — Пацалунак Сакрата (тэлесэрыял) (Беларусь) — Дмитрий Платов
  • 2011 — Чорныя ваўкі — Гладыш, падполкоўнік міліцыі
  • 2011 — Жыцьцё і прыгоды Мішкі Япончыка — Стоцкі
  • 2012 — Лектар — Ребко
  • 2012 — Салдаты. Новы фармат
  • 2012 — Снайпер-2. Тунгус
  • 2012 — Дарога на выспу Пасхі
  • 2012 — Жыве Беларусь! — генэрал
  • 2013 — Брацтва дэсанту
  • «Салдаты»

Спэктаклі

рэдагаваць

Узнагароды

рэдагаваць
  • Гран-пры Менскага тэатральнага фэстывалю маладых актораў (1999)
  • Прыз за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Настасься Слуцкая» на ХII фэстывалі кіно краін СНД і Балтыі «Киношок-2003» (2003)
  • Прыз журы ў намінацыі «Лепшая роль другога пляну» ў фільме «Анастасія Слуцкая» на VI Міжнародным кінафэстывалі «БРИГАНТИНА» (Бердзянск, Украіна, 2003)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць