Ніна Богдан
Ніна Іванаўна Богдан (нар. 1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларуская эканамістка.
Ніна Богдан | |
Дата нараджэньня | 3 чэрвеня 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1970) |
Занятак | эканамістка, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Навуковая сфэра | эканоміка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктарка навук (2003) |
Навуковы кіраўнік | Людміла Нехарошава |
Вучні | Алена Лісічонак (2008) |
Доктарка эканамічных навук (2003) і прафэсарка (2003). Аўтарка навуковых працаў пра рэгуляваньне інавацыйнага разьвіцьця[2]. Выдатніца адукацыі Беларусі[3]. Дэканка факультэту фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (2004—2009).
Жыцьцяпіс
У 1970 скончыла плянава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўанаг інстытуту народнай гаспадаркі (БДІНГ) паводле спэцыяльнасьці «эканоміка працы»[2] і ўладкавалася асыстэнткай на катэдру эканомікі працы. У 1974 годзе скончыла асьпірантуру на катэдры эканомікі працы БДІНГ. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю «Матэрыяльнае стымуляваньне асваеньня і ўкараненьня новай тэхнікі» пад навуковым кіраўніцтвам Антаніны Анапрыенкі. Пасьля гэтага працавала старэйшай выкладніцай на катэдры эканомікі прамысловасьці БДІНГ[4].
У 1979 годзе перайшла на працу дацэнткай у Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Наваполацак), дзе ў 1986 годзе стала загадніцай катэдры. У 1992—2003 гадох была дэканкай факультэту Полацкага ўнівэрсытэту[2]. У 1994 годзе прайшла стажаваньне ў Парыжы (Францыя), а ў 1996 годзе — у Кракаве (Польшча). У 1997, 1998, 2000 і 2001 гадох стажавалася ў Манчэстэры (Ангельшчына), а ў 1998 годзе — у Мадрыдзе (Гішпанія). У 1999 і 2001 гадох прайшла стажаваньне ў Стакгольме (Швэцыя), а ў 2002 і 2003 гадох — у Барсэлёне (Гішпанія). У 2002 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю «Мэтадалёгія ўтварэньня і мэханізм ажыцьцяўленьня рэгіянальнай інавацыйнай палітыкі» пад навуковым кіраўніцтвам Людмілы Нехарошавай[4].
У 2003 годзе перайшла працаваць прафэсаркай катэдры рэгіянальнага кіраваньня ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. У 2004—2009 гадох займала пасаду дэканкі факультэту фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ[2]. У 2009 годзе стала прафэсаркай катэдры нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіраваньня БДЭУ. У рамках Праграмы трансэўрапейскай рухомасьці для ўнівэрсытэцкіх дасьледаваньняў (ПТРУД) брала ўдзел у сумесных мерапрыемствах «Стварэньне сыстэмы кіраваньня праграмамі падрыхтоўкі магістраў» і «Распаўсюд, супраца і ўнівэрсытэцкая рэформа ў галіне выкладаньня эканомікі ў Беларусі». Удзельнічала ў распрацоўцы праграмы навучаньня магістраў «Рэструктурызацыя і мэнэджмэнт на прамысловых прадпрыемствах». У 2009—2010 гадох сумесна з Народным ўнівэрсытэтам Упсалы (Швэцыя) узяла ўдзел у міжнародным мерапрыемстве «Балтыйская сетка сыстэмаў кіраваньня якасьцю ў сыстэме дадатковай прафэсійнай адукацыі». Паводле дамовы Менскага гарвыканкаму са Швэдзкай службай занясьці ад 2010 году ўдзельнічала ў міжнародным мерапрыемстве «Ўкараненьне сучасных спосабаў і мадэляў у прафэсійную адукацыю ў Менску». У 2010 і 2011 гадох брала ўдзел у падрыхтоўкі Аглядаў інавацыйнага разьвіцьця Беларусі і Казахстану адпаведна сумесна з Эўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН (Швайцарыя)[4].
Крыніцы
- ^ Зьвязда (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 101 (27711). — С. 8. — ISSN 1990-763X
- ^ а б в г Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 3 чэрвеня 2014. — № 101 (27711). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Богдан Ніна Іванаўна // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2024 г. Праверана 19 кастрычніка 2024 г.
- ^ а б в Богдан Ніна Іванаўна (рас.) // Партал «Эканоміка.by», 2024 г. Праверана 19 кастрычніка 2024 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |