Капейка

расейская грашовая адзінка
Гэта актуальная вэрсія старонкі Капейка, захаваная ўдзельнікам 31.148.149.252 (гутаркі) у 19:48, 2 верасьня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Капе́йка (па-расейску: копейка) — расейская грашовая адзінка, роўная сотай частцы рубля. Ужываецца з 16 стагодзьдзя.

Капейка 2009 году, Беларусь.

Назва пайшла ад выявы Сьвятога Юрыя зь дзідай, працінаючага цмока, на авэрсе манэтаў Маскоўскага княства.

Друкавалася са срэбра, золата, медзі. Замена срэбра на медзь у 1655—1663 гадох прывяла да «медзянога рокашу». Рэгулярны выпуск медзяных капеек і ператварэньне іх у разьменную манэту адбыліся ў 1704 годзе.

Сёньня капейка — разьменная манэта ў Расеі (1/100 расейскага рублю), а таксама ва Ўкраіне (копійка, 1/100 украінскае грыўны) і ў Беларусі (1/100 беларускага рублю, фактычна манэтаў ці банкнотаў, намінаваных у капейках, у абароце не было з 1994 году. Але пасьля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 [1] зноў зьявіліся ў абароце).

2 верасьня 2024 году Нацыянальны банк Украіны ініцыяваў зьмену назвы разьменных манэтаў з «капейка» на «шаг(uk)» у мэтах аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці, садзейнічаньня дэрасеізацыі й адраджэньня нацыянальных традыцыяў Украіны. Вярхоўная Рада Ўкраіны павінна прыняць рашэньне аб увядзеньні ў абарачэньне новай манэты.[2][3]

Глядзіце таксама

рэдагаваць