Рыгор Антоні Агінскі

(1654—1709) гетман польны літоўскі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Рыгор Антоні Агінскі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 20:13, 26 ліпеня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Рыгор Антоні Агінскі (23 чэрвеня 1654 — 17 кастрычніка 1709) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1684—1687) і харунжы вялікі літоўскі (1687—1698), староста жамойцкі (з 1698), гетман польны літоўскі (з 1703)[3].

Рыгор Антоні Агінскі
лац. Ryhor Antoni Aginski / Ahinski
Рыгор Антоні Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702 г.
Рыгор Антоні Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702 г.

Герб Агінскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1654(1654-06-23)
Памёр 17 кастрычніка 1709(1709-10-17)[1][2] (55 гадоў)
Род Агінскія
Бацькі Ян Агінскі
Ганна зь Сямашкаў
Жонка Тэафілія з Чартарыйскіх
Дзеці Казімер Марцыян, Альжбета Магдалена
Дзейнасьць дыплямат, палітык

Біяграфія

рэдагаваць

З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Яна і Ганны зь Сямашкаў.

У 1684—1687 гадох быў чашнікам вялікім літоўскім, у 1687—1698 гадох — харунжым вялікім літоўскім. Абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павету[4] на соймы 1690, 1695 і 1696 гадоў.

 
Рыгор Агінскі, 1860-я гг.

23 траўня 1698 году атрымаў урад старосты жамойцкага. Узначаліў канфэдэрацыю шляхты супраць панаваньня Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Разьбіў іхныя аддзелы пад Алькенікамі ў 1700 годзе. У 1703 годзе стаў гетманам польскым літоўскім.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. У Вялікую Паўночную вайну ваяваў супраць швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, прыхільнік хаўрусу з Маскоўскай дзяржавай. Быў адным з арганізатараў генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1703 год), якая ваявала з швэдамі нават па капітуляцыі Аўгуста Моцнага і магнатаў. Атрымаў некалькі перамогаў над швэдзкімі войскамі, у тым ліку ўзяў штурмам фартэцыю Біржы (1703 год).

Быў аматарам музычнай культуры, трымаў уласны аркестар. Па ім усе наступныя выхадцы з роду апекваліся музыкай.

У шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (1686 год) меў сына Казімера Марцыяна і трох дачок[3], у тым ліку вядомую мэцэнатку Альжбету Магдалену.

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 95, 152–153, 157.
  2. ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 309.
  3. ^ а б Валерый Пазднякоў. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  4. ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.

Літаратура

рэдагаваць