Капейка
расейская грашовая адзінка
Капе́йка (па-расейску: копейка) — расейская грашовая адзінка, роўная сотай частцы рубля. Ужываецца з 16 стагодзьдзя.
Назва пайшла ад выявы Сьвятога Юрыя зь дзідай, працінаючага цмока, на авэрсе манэтаў Маскоўскага княства.
Друкавалася са срэбра, золата, медзі. Замена срэбра на медзь у 1655—1663 гадох прывяла да «медзянога рокашу». Рэгулярны выпуск медзяных капеек і ператварэньне іх у разьменную манэту адбыліся ў 1704 годзе.
Сёньня капейка — разьменная манэта ў Расеі (1/100 расейскага рублю), а таксама ва Ўкраіне (копійка, 1/100 украінскае грыўны) і ў Беларусі (1/100 беларускага рублю, фактычна манэтаў ці банкнотаў, намінаваных у капейках, у абароце не было з 1994 году. Але пасьля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 [1] зноў зьявіліся ў абароце).
-
Сярэбраныя і медныя капейкі Пятра I. Расейская імпэрыя.
-
Капейка 1914 году, Расейская імперыя, Мікалай II. Медзь.
-
Капейка 1990 году, СССР.
-
Капейка 1997 году, Расейская Фэдэрацыя.