Нікатын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.9
д артаграфія
 
Радок 1:
[[Файл:Nicotine-3D-vdW.png|міні|справа|200пкс|3D мадэль малекулы нікатыну]]
'''Нікаты́н''' — [[Алькалёіды|алькалёід]], [[наркотык]], які ўтрымоўваецца ў расьлінах сямейства [[пасьлёнавыя|пасьлёнавых]], пераважна ў [[тытунь|тытуне]], складаючы пры гэтым 0,6-3,0% ад сухой вагі<ref>[https://web.archive.org/web/20181101160942/https://pubs.acs.org/doi/abs/10.1021/jf990089w «Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake»]</ref>. [[Біясынтэз]] адбываецца ў каранях, але назапашваецца ў лісьцёх. Нікатын выкарыстоўваецца расьлінамі ў якасьці барацьбы супраць [[траваедныя|траваедных]], а таксама дзеля ўзьдзеяньня на [[вусякі|вусякоў]], таму нікатын шырока выкарыстоўваўся ў якасьці [[інсэктыцыд]]у ў мінулым<ref>[http://books.google.com/books?id=RiwSYFgZ2fEC&pg=PA933&lpg=PA933&dq=nicotine+widely+used+pesticide&source=bl&ots=KaYsWIJLC_&sig=ZnDL_ENqpngDiOWi5ksxaU12TOc&hl=en&ei=7uw_SueFHJSuswPK_YG3AQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=2 The Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke]</ref>, а ў цяперашні час аналягі нікатыну, як то [[імідаклёпрыд]], па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца. Нікатын таксама зьмяшчаецца ў іншых відах сямейства пасьлёновых, зь невялікай колькасьцю прысутнасьці ў відах, як то [[баклажан]], [[памідоры]], [[бульба]] й [[баўгарскі зялёны перац]], а таксама ўтрымоўваецца ў лісьцёх [[кока|кокі]].
 
У невялікіх канцэнтрацыях гэтае рэчыва дзейнічае як стымулятар для [[сысуны|сысуноў]] і зьяўляецца асноўным фактарам, які фармуе залежнасьць да [[паленьне|паленьня]] тытуню. Па дадзеных [[Амэрыканская асацыяцыя кардыёлагаў|Амэрыканскай асацыяцыі кардыёлагаў]], нікатынавая залежнасьць гістарычна была адной з самых складаных залежнасьцяў, ад якой цяжка адрынуцца, у той час як фармакалягічныя й паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасьць да тытуню аналягічныя тым, якія вызначаюць залежнасьць ад наркотыкаў, як то [[гераін]] і [[какаін]]<ref>[https://web.archive.org/web/20170704174856/http://www.imaginelaserworks.com/news/links/nicotine-addiction/ «Nicotine Addiction»] Imagine Laserworks</ref>. Колькасьць нікатыну ў [[цыгарэта]]х паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным дасьледаваньні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэньне склада 1,6% на год у пэрыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорыяў рынку цыгарэт<ref>Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997-2005». Tobacco Control 16 (5):</ref>.
 
== Крыніцы ==